Приветствую Вас, Гость
Главная » 2015 » Июнь » 7 » Геаграфія перамог
09:36
Геаграфія перамог

Настаўніцкая газета, 14. 05. 2015 г.

Красавік выдаўся надзвычай ураджайным месяцам для вучняў Мінскай вобласці на ніве інтэлектуальных конкурсаў. У Расіі і Турцыі нашы юныя землякі годна прадставілі свае даследчыя работы.

Віктар Беляўцоў, навучэнец Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, уразіў журы ў турэцкім горадзе Ізміры, дзе адбылася XXII Міжнародная канферэнцыя юных вучоных па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы і экалогіі. Сваю работу “Новы тып крыла” юнак прадставіў у секцыі “Фізіка” і быў узнагароджаны залатым медалём. Работа Віктара ўжо не раз адзначалася дыпломамі на конкурсах у нашай краіне, цяпер яна атрымала і прызнанне міжнароднага журы.

У Маскве прайшлі XXII Усерасійскія юнацкія чытанні імя У.І.Вярнадскага — вочны этап Усерасійскага конкурсу юнацкіх даследчых работ. На працягу двух дзесяцігоддзяў гэты прэстыжны конкурс запрашае да ўдзелу юных даследчыкаў. Сёлета на завочны этап конкурсу было даслана больш за 1660 работ з Расіі, Беларусі, Туркменістана, Казахстана, Чэхіі, Славакіі. 780 з гэтых работ былі адабраны для ўдзелу ў другім — вочным — этапе. Работа чытанняў вялася ў 29 секцыях прыродазнаўча-навуковага і гуманітарнага кірунку на працягу трох дзён. У першы дзень удзельнікі праводзілі стэндавую абарону сваіх работ, падчас якой экспертная камісія выбірала лепшыя даследаванні. Яны былі прадстаўлены ў наступны дзень на пленарным пасяджэнні. Трэці дзень быў прысвечаны конкурсу міждысцыплінарных праектаў. Гэты конкурс называюць візітоўкай чытанняў імя У.І.Вярнадскага. Удзельнікі з розных рэгіёнаў самастойна знаходзяць агульныя зацікаўленасці, дзеляцца вынікамі сваіх работ і аб’ядноўваюць іх, ствараючы новыя міждысцыплінарныя работы, адкрываючы перспектыўныя тэмы для вывучэння.


Юныя даследчыкі з Мінскай вобласці прадставілі на Усерасійскім конкурсе 13 работ, і ўсе яны былі адзначаны дыпломамі. Пяцёра ўдзельнікаў атрымалі дыпломы лаўрэатаў конкурсу і памятны знак “У.І.Вярнадскі” за дасягненні ў даследчай дзейнасці. Гэты знак — найвышэйшая ўзнагарода на конкурсе, атрымалі яго Дар’я Залеская са Старобінскай сярэдняй школы Салігорскага раёна, Валерыя Кабак з вілейскай гімназіі № 2, Кацярына Будчан, вучаніца сярэдняй школы № 4 Нясвіжа, Мікіта Каліноўскі, навучэнец Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна, і Ганна Комлач, прадстаўніца Нясвіжскай гімназіі.


Дыпломы І ступені атрымалі Мілана Грудніцкая і Лізавета Пісарчык, вучаніцы Свіслацкай сярэдняй школы імя А.Р.Чарвякова Пухавіцкага раёна, Валерыя Кабак, вучаніца вілейскай гімназіі № 2, Аляксей Кукула, вучань Затур’янскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Нясвіжскага раёна, Паліна Міхно, вучаніца сярэдняй школы № 5 імя Героя Савецкага Саюза В.І.Казлова Салігорска, Яраслаў Тамашэвіч, навучэнец Нясвіжскай гімназіі. Цікава, што на конкурс адправіліся дзяўчынкі-цёзкі з Нясвіжа — дзве Аляксандры Віннік. Адна Аляксандра вучыцца ў Нясвіжскай гімназіі, другая — у сярэдняй школе № 1 Нясвіжа. Абедзве дзяўчыны атрымалі дыпломы І ступені.


На ўзгаданым вышэй конкурсе міждысцыплінарных праектаў, які праходзіў у рамках чытанняў, дыпломам узнагароджаны праект “Захаванне культурнай спадчыны краю як агульная праблема краін Садружнасці”, які віляйчанка Валерыя Кабак распрацавала разам з вучнямі гімназіі № 76 Чэлябінска.
Работы нашых землякоў былі таксама адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях. Так, напрыклад, у намінацыі “Лепшы даклад” журы ўзнагародзіла работы “Мікратапонімы вёсак Караліна, Юшавічы, Слаўкава Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці” вучаніцы сярэдняй школы № 4 Нясвіжа Кацярыны Будчан і “Падзенне кроплі з невялікай вышыні” навучэнца Нясвіжскай гімназіі Яраслава Тамашэвіча. Даследаванне “Сакрэты рэкламы духоў” Паліны Галаўнёвай з Нясвіжскай гімназіі было адзначана як “Лепшае рамантычнае даследаванне”. “Лепшае прадстаўленне работы на секцыі”, на думку журы, ажыццявіла Аляксандра Віннік з Нясвіжскай гімназіі, яна даследавала “Праваслаўную царкву Нясвіжа”. Работа Аляксея Кукулы, вучня Затур’янскага дзіцячага сада — сярэдняй школы, “Курорт з вясковым каларытам, або Рэйтынг сядзіб Нясвіжскага раёна па аўтэнтычнасці” прызнана адной з лепшых эколага-асветніцкіх работ. Найбольш актуальным палічылі члены журы даследаванне “Тэндэнцыі трансфармацыі фразем у назвах медыятэкстаў” навучэнца Сноўскай сярэдняй школы Мікіты Каліноўскага.
Таксама ў расійскай сталіцы адбылася адкрытая гуманітарная канферэнцыя даследчых работ навучэнцаў “Вышгарад-2015 (Маркелаўскія чытанні)”. “Вышгарад” — гэта не проста конкурс, а магчымасць інтэлектуальных зносін прадстаўнікоў высокай навукі і звычайных школьнікаў. Удзельнікі не толькі могуць знайсці сяброў-аднадумцаў, але і паспрачацца аб якой-небудзь праблеме са знакамітымі навукоўцамі. Разам з традыцыйнымі секцыйнымі пасяджэннямі на канферэнцыі праводзяцца інтэлектуальныя гульні, дзе кожны можа праявіць свае творчыя здольнасці. І зноў школьнікі і гімназісты Мінскай вобласці не засталіся без узнагарод, усе 8 выступленняў прынеслі плён. Так, 4 работы былі адзначаны ганаровымі граматамі. Дыпломы ІІІ ступені атрымалі Яна Гладкоўская, навучэнка Жодзінскай жаночай гімназіі, і Уладзіслаў Катоўскі, навучэнец сярэдняй школы № 6 Жодзіна. А на найвышэйшай прыступцы апынуліся Юлія Клімковіч, навучэнка гімназіі № 1 Жодзіна, а таксама дзве прадстаўніцы Жодзінскай жаночай гімназіі Дар’я Шарыпава і Уладзіслава Аніскевіч.

Дар’я РЭВА.
Фота з архіва канкурсантаў.

Категория: Резонанс | Просмотров: 850 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
avatar
0
1 lingualit5 • 20:10, 16.06.2015
Приятно вспомнить... Теперь biggrin !
avatar