Приветствую Вас, Гость
Главная » 2017 » Февраль » 17 » Как тебе, Младенец милый, спится...
09:40
Как тебе, Младенец милый, спится...

Борис Херсонский, перевод мой

- Немаўлятка любае, як спіцца
на руках старэчых, ў Храме, тут?
- Як на херувімскай калясніцы,
у бела-сінім небе без пакут!

- Як табе, старэча Сімяоне,
ці не цяжка Хлопчыка трымаць?
- Не - саспела Мілата ў Законе.
лёгка жыць і светла паміраць.

- І пра што ты усклікаеш, Ганно?
Прараканне што нясе тваё?
- Літасць Боскую. Яна без перастання
напаўняе нашае быццё!

- О Марые! Ты чаму не рада?
Дзево! У чым прычына гэтых слёз?
- Бачу - час праб’е, і стрэлы Ада
Грудзi пратыкнуць мае наскрозь.

Категория: Резонанс | Просмотров: 71 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar