Приветствую Вас, Гость
Главная » 2010 » Февраль » 3 » Рэспубліканская канферэнцыя “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы”
17:57
Рэспубліканская канферэнцыя “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы”

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
 
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі”
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
праводзіць
Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю
"Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь:
праблемы, перспектывы”,
прысвечаную 80-годдзю прафесара Васіля Ульянавіча Протчанкі

Канферэнцыя адбудзецца 09 красавіка 2010 года.

Праблемнае поле канферэнцыі:

• навуковая і педагагічная спадчына прафесара В. У. Протчанкі;
• рэалізацыя педагагічных і метадычных ідэй В. У. Протчанкі ў працэсе навучання беларускай мове;
• стратэгіі і тактыкі развіцця моўнай адукацыі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага асяроддзя;
• актуальныя праблемы навучання мовам у сістэме непарыўнай гуманітарнай адукацыі;
• мова, літаратура, культура: аспекты ўзаемадзеяння.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Па выніках канферэнцыі будзе выдавацца зборнік матэрыялаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім даслаць да 31 сакавіка 2010 г. на адрас: 220004, г. Мінск, вул. Караля, 16, лабараторыя гуманітарнай адукацыі.

E-mail: info@adu.by (імя прымацаванага файла – прозвішча аўтара_заяўка; тэма "на канферэнцыю_Протчанка”).
Тэкст даклада прадстаўляецца падчас рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Матэрыялы прадстаўляюцца ў электронным і ў раздрукаваным выглядзе. Аб’ём – да 4 старонак (рэдактар Word for Windows, шрыфт Times New Roman, кегль 14, адзінарны міжрадковы інтэрвал). Палі: верхняе, ніжняе – 2 см, левае – 3 см, правае – 1 см. Абзацны водступ – 1,25 см.

На першым радку справа ўказваюцца прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў), на другім радку справа – установа, горад. Праз радок па цэнтры ўказваецца назва даклада (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст даклада. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках; першая лічба – нумар са спіса літаратуры, другая – нумар старонкі, напрыклад: [3, с. 236]. Пасля тэксту прыводзіцца спіс літаратуры. Спасылкі даюцца ў парадку цытавання.

ЗАЯЎКА

на ўдзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі
"Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы”,
прысвечанай 80-годдзю прафесара Васіля Ульянавіча Протчанкі

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю)______________________________
____________________________________________________________________
2. Месца працы ______________________________________________________
3. Пасада ____________________________________________________________
4. Вучоная ступень, званне _____________________________________________
5. Паштовы адрас _____________________________________________________
6. Кантактны тэлефон (+ код) ___________________________________________
7. Факс ____________________ e-mail ___________________________________
8. Назва даклада ______________________________________________________

Дата ______________ Подпіс ____________________
Тэлефоны для даведак: 229-19-82 (загадчык лабараторыі гуманітарнай адукацыі Валочка Ганна Міхайлаўна), 229-19-46 (Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Цемушава Кацярына Аляксандраўна).
 
Категория: Учителю на заметку | Просмотров: 1104 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
avatar
1
Результаты конкурса Колосок
avatar