Приветствую Вас, Гость
Главная » 2014 » Февраль » 9 » Я родным краем ганаруся…
16:02
Я родным краем ганаруся…
Таболіч Наталля, вучаніца 10 "А” класа Старобінскай сярэдняй школы

НДЦ "Зубронак”- гэта краіна шчаслівага дзяцінства, краіна поспеху і развіцця. Мне вельмі спадабалася ў гэтай краіне. Зусім нядаўна я яшчэ была  там, з сябрамі-зубранятамі, і гэтыя шчаслівыя моманты жыцця ў лагеры назаўжды застануцца ў маёй памяці!

У гэтай чароўнай краіне новых адкрыццяў і знаёмстваў мне з сяброўкай Сасноўскай Дар’яй пашчасціла пабываць з 11 па 31 студзеня. Удзельнікамі змены былі вучні, якія дасягнулі поспехаў у вучобе і з’яўляюцца членамі актыву музеяў, фіналісты рэспубліканскага конкурсу дзіцячых вучэбна-даследчых праектаў "Я родным краем ганаруся”. Сабраліся разам тыя, хто паважліва адносіцца да гісторыка-культурнай  і прыроднай спадчыны нашай краіны, хто мае патрэбу ў захаванні помнікаў гісторыі і культуры роднага краю.

На працягу ўсёй змены мы з Дар’яй удзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах: акцыях, гульнях, святах, конкурсах і праектах.

Для нас, юных краязнаўцаў, былі арганізаваны  факультатывы "Краязнаўства” і "Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы” заняткі аб’яднання па інтарэсах "Акадэмія музеязнаўства”, дыскусійныя пляцоўкі, сустрэчы з прадстаўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, часопіса "Адукацыя і выхаванне”, Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства, наведванне музеяў краіны.

На змене "Нашы карані – наша будучае” ўсе "зубраняты” абаранялі  навукова-даследчыя работы ў рамках рэспубліканскага конкурсу "Я родным краем ганаруся”. Мы прадстаўлялі Мінскую вобласць і абаранялі праект "Мікратапонімы Старобіншчыны”, які падрыхтавалі пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Рудэнка Людмілы Раманаўны. У рабоце мы раскрылі таямніцы назваў хутароў, урочышчаў, вуліц роднага пасёлка.

Хто, як не мы, павінны "наведаць” гэтыя "забытыя хутары”, даследаваць іх гісторыю. Кожная вёска, пасёлак – гэта маленькі свет, малая айчына. Наш пасёлак- гэта таксама багатая краіна са сваёй гісторыяй і культурай. І ўсё гэта можна беспаваротна страціць, але можна і вярнуць людской памяці. Мы высветлілі, што вывучэннем мікратапанімікі Старобіншчыны грунтоўна ніхто не займаўся.

Значымасць атрыманых вынікаў нашага даследавання ў тым, што ўпершыню ўдалося  сабраць матэрыял пра мікратапонімы Старобіншчыны, скласці слоўнік, карту- схему размяшчэння іх на карце Старобіна.У перспектыве мы плануем паспрабаваць знайсці новыя дакументы пра ранейшыя назвы ўрочышчаў Старобіншчыны, а таксама высветліць праз анкетаванне вучняў і апытванне старажылаў пасёлка новыя мікратапонімы.

З вялікім задавальненнем у канцы змены мы ўспрынялі вестку пра тое, што наш праект атрымаў дыплом ІІ ступені. Нам вельмі прыемна, што наша работа была адзначана так высока. Гэта надае натхненне на далейшае даследаванне гісторыі свайго краю.

Зебренок

Зебренок

Зебренок

Зебренок

Зебренок

Зебренок

20
                                                  
Категория: Ученикам об учениках | Просмотров: 1082 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar