Алена Данілевіч родам са Случчыны. Пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ў Мінску Алена Леанідаўна атрымала размеркаванне ў Хорастаўскую школу Салігорскага раёна. Першае працоўнае месца прыйшлося маладой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры даспадобы. Асабліва кранула прыгажосць палескай мясцовасці і незвычайны, але такі чароўны хорастаўскі дыялект.
Жыццё склалася так, што Алена Данілевіч пераехала ў Старобін. І ўжо школа гэтага населенага пункта шырока распахнула перад ёй свае дзверы. Ішоў час, настаўніца працавала з энтузіязмам, старанна, але заўсёды ёй не давала спакою тая хорастаўская гаворка, пачутая калісьці ў маладосці, але запаўшая ў душу на ўсё жыццё. І вось разважанні на гэту тэму знайшлі сваё ўвасабленне. Так на свет з’явілася навукова-даследчая работа "Дыялекталагічны слоўнік назваў прадметаў побыту гаворак вёскі Хорастава Салігорскага раёна”.
У кожнай школе ёсць сваё навуковае аб’
...
Читать дальше »